У сераду ў раённым цэнтры культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства,
прысвечанае 100-годдзю з дня ўтварэння сістэмы сацыяльнай абароны нашай краіны.

Старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблваканкама Алег Семянчук (злева) і старшыня Нясвіжскага райсавета дэпутатаў Валерый Лазюк (справа), узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны рэспублікі Беларусь, разам з работнікамі сістэмы сацыяльнай абароны раёна, адзначанымі Граматамі камітэта
У гэтай галіне ў нашым раёне працуе больш за 200 работнікаў. Гэта супрацоўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, Нясвіжскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, Нясвіжскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў, Нясвіжскага аддзела Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Мінскага абласнога ўпраўлення Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва. Для іх гучалі словы віншаванняў і найлепшых пажаданняў, нямала герояў дня было адзначана ўзнагародамі розных узроўняў.
(Заканчэнне ў наступных нумарах “НН”).
Соф’я ЛЮБАНЕЦ. Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.