Галоўная каштоўнасць — людзі. 21.by

Галоўная каштоўнасць — людзі

11.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Галоўная каштоўнасць беларускай дзяржавы — гэта людзі, якія сваім талентам, творчасцю і працавітасцю прымнажаюць славу краіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 9 студзеня на цырымоніі ўручэння прэміі «За духоўнае адраджэнне», спецыяльнай прэміі і прэміі «Беларускі спартыўны Алімп».

«Мы заўсёды будзем беражліва ставіцца да свайго культурнага здабытку. Але галоўная каштоўнасць дзяржавы — гэта вы, нашы людзі, якія сваім талентам, творчасцю, працавітасцю прымнажаюць яе славу, натхняюць суайчыннікаў на добрыя справы, з’яўляюцца сапраўднымі патрыётамі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. У час уручэння ўзнагарод Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў гэты святочны вечар у Палацы Рэспублікі ўшаноўваюць людзей з вялікім сэрцам, якія аддаюць сваю любоў, увагу і цеплыню дзецям з цяжкім лёсам, служыцеляў царквы, якія падарылі Новаму Запавету новае гучанне на беларускай мове. «Дзякуем калектывам, якія захоўваюць нашу самабытную культуру. Аўтарам і выканаўцам, якія ўслаўляюць любімы край у сваёй творчасці, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Адзначаем усіх таленавітых дзеячаў культуры, чые праекты былі прызнаны лепшымі. Уручаем прэмію «Беларускі спартыўны Алімп» моцным духам, валявым людзям, якія прысвяцілі сваё жыццё высокім дасягненням айчыннага спорту. Аддаём даніну захаплення беларускім жанчынам, іх прыгажосці, духоўнасці, якія заслужылі сусветнае прызнанне». Па выніках 2018 года прысуджаны чатыры прэміі «За духоўнае адраджэнне». Імі адзначаны працоўныя калектывы і прадстаўнікі рэлігійных аб’яднанняў за актыўную дзейнасць у гуманітарнай сферы. Узнагароды ўдастоены аўтары музыкі і тэкстаў песень Юлія Быкава і Яўген Алейнік за ўвасабленне тэмы малой радзімы ў сучасным эстрадным мастацтве, калектывы Біблейскай камісіі Беларускай праваслаўнай царквы і Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў каталіцкай царквы камісіі Божага культу і дысцыпліны таінстваў пры Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі за выданне кніг Новага Запавету на беларускай мове. Лаўрэатамі прэміі таксама сталі калектывы Беларускага дзіцячага хоспіса і Веснаўскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

За выдатныя дасягненні ў сферы прафесійнага мастацтва, народнай і аматарскай мастацкай творчасці, навучання і патрыятычнага выхавання творчай моладзі, дабрачыннай дзейнасці, якія атрымалі грамадскае прызнанне, прысуджаны дзевяць спецыяльных прэмій Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва. Узнагароды з рук Кіраўніка дзяржавы атрымалі прадстаўнікі Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Беларусі, калектывы Пастаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа, народнага сямейнага ансамбля «Сваякі» філіяла «Дом культуры аграгарадка Юбілейны» Ваўкавыскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Спецпрэміі таксама ўручаны творчаму калектыву былых малалетніх вязняў фашызму «Лёсы», народнаму інструментальнаму ансамблю «Нясвіжскія лыжкары», вядучаму майстру сцэны Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы народнаму артысту Беларусі Віктару Манаеву, уладальніцы тытулаў «Міс Беларусь-2018» і «Міс свету Еўропа» Марыі Васілевіч, аўтарскаму калектыву Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў складзе начальніка ўпраўлення па распрацоўцы і рэалізацыі спецыяльных праектаў галоўнага ўпраўлення па культуры і грамадскай рабоце апарату Савета ФПБ Сяргея Камадзея, яго намесніка Алены Голубевай, старшыні Ганцавіцкага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Наталлі Кандратовіч.

Спецыяльную прэмію «Беларускі спартыўны Алімп» 2018 года Прэзідэнт уручыў спартсмену-інструктару нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы Вользе Мазуронак, намесніку загадчыка аддзела спартыўнага вяшчання ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» Барысу Герстэну, старшаму трэнеру-выкладчыку па спорце аддзялення скачкоў на батуце Гродзенскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву нумар 3 Ірыне Бараноўскай. Пасля цырымоніі ўручэння ўзнагарод для ўдзельнікаў вечара адбыўся святочны канцэрт «Раство. Радзіма. Адраджэнне».

belta.by.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўная каштоўнасць беларускай дзяржавы — гэта людзі, якія сваім талентам, творчасцю і працавітасцю прымнажаюць славу краіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика