У цэнтры Парыжа здарыўся моцны выбух, каля 20 чалавек пацярпелі. 21.by

У цэнтры Парыжа здарыўся моцны выбух, каля 20 чалавек пацярпелі

12.01.2019 13:28 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: twitter

У цэнтры Парыжа адбыўся магутны выбух, каля 20 чалавек пацярпелі. Пра гэта паведамляюць французскія СМІ са спасылкай на паліцыю. Здарэнне адбылося каля 9:00 паводле мясцовага часу (11:00 паводле Мінска) у памяшканні адной з булачных у дзявятай акрузе Парыжа.

Паводле папярэдніх крыніцаў, прычынай выбуху стала ўцечка газу: спачатку ў будынку распачаўся пажар, а пасля адбыўся выбух.

Reuters паведамляе, што выбухам разнесла ўвесь першы паверх будынка на вуліцы Трэвіз, што знаходзіцца ў цэнтральным гандлёвым раёне Гранд-Бульвар. Паліцыя Парыжа знаходзцца ў стане павышанай гатовасці праз акцыі “жоўтых камізэлек”, якія праходзяць па суботах дзевяць тыдняў запар.

Паводле радыёстанцыі Europe 1, сямёра пацярпелых атрымалі сур’ёзныя раненні, яшчэ двое ў крытычным стане. Пацярпелі таксама трое пажарных.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: twitter У цэнтры Парыжа адбыўся магутны выбух, каля 20 чалавек пацярпелі. Пра гэта паведамляюць французскія СМІ са спасылкай на паліцыю. Здарэнне адбылося каля...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика