Вучні сярэдняй школы №7 г. Смаргоні прынялі актыўны ўдзел у конкурсе «Зiмовыя фарбы Гродзеншчыны»
14.01.2019
—
Разное
|
11 і 12 студзеня вучні 1-11 класаў сярэдняй школы №7 г. Смаргоні, іх настаўнікі, бацькі, бабулі і дзядулі прынялі актыўны ўдзел у конкурсе «Зiмовыя фарбы Гродзеншчыны».
На два дні тэрыторыя школы ператварылася ў своеасаблівую творчую майстэрню пад адкрытым небам. Дзеці развялі фарбы, падрыхтавалі ў школьным двары снежнае палатно і пачалі тварыць... Хутка на снезе з'явіліся прыбраныя елачкі, упрыгожаныя яркімі шарыкамі і рознакаляровымі канфеці, пацешныя снегавікі, гарэзлівы васьміножак Айсік, чырвонагрудыя снегіры, весёлая свінка, таямнічы анёл, навагодні падарунак, самая сапраўдная зімовая казка, сімпатычны кіт і многае-многае іншае. Праца над стварэннем малюнкаў і фігур дала магчымасць кожнаму ўдзельніку праявіць сваю фантазію і падарыла велізарную порцыю станоўчых эмоцый. Марыя ГОВІЧ, настаўнік рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы №7 г.Смаргоні. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
11 і 12 студзеня вучні 1-11 класаў сярэдняй школы №7 г. Смаргоні, іх настаўнікі, бацькі, бабулі і дзядулі прынялі актыўны ўдзел у конкурсе «Зiмовыя фарбы Гродзеншчыны».
|
|