У кінатэатры “Радзіма” прайшла творчая вечарына, прысвечаная 65-годдзю з дня нараджэння пісьменніка і журналіста Міколы Леўчанкі. 21.by

У кінатэатры “Радзіма” прайшла творчая вечарына, прысвечаная 65-годдзю з дня нараджэння пісьменніка і журналіста Міколы Леўчанкі

16.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

У кінатэатры “Радзіма” горада Быхава прайшла творчая вечарына “…Я — краіны свабоднай сын!”, прысвечаная 65-годдзю з дня нараджэння пісьменніка і журналіста Міколы Леўчанкі з яго ўдзелам.













Мерапрыемства ўдала арганізавалі і цікава правялі супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя нашага земляка Барыса Стральцова — вядомага ў краіне вучонага, пісьменніка і журналіста, у якога наш юбіляр некалі вучыўся прафесійнаму майстэрству ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. І з цягам часу даказаў, што ён — дастойны вучань Барыса Васільевіча, уганараваны многімі прэстыжнымі званнямі, прэміямі, аб якіх паведамілі напоўненай землякамі зале вядучыя масавага мерапрыемства Аксана Дрозд і Алена Сідарэнка.

Затым на экране ўсе ўбачылі слайды краявідаў нашай непаўторнай Быхаўшчыны, пачулі агучаны верш юбіляра “Роднаму краю”, фотаздымкі з ягонага сямейнага архіву, іншых крыніц і, вядома ж, фрагменты шчырага аповяду аб сваім жыццёвым, творчым шляху, насычаным багатымі падзеямі, многія з якіх належным чынам асэнсаваны, даходліва, пераканаўча напісаны і данесены да чытачоў у дзевяці кнігах паэзіі, прозы, дакументальна-мастацкай публіцыстыкі.

Гэтыя кнігі прыхільнікі творчасці Міколы Уладзіміравіча таксама пабачылі на экране, а яшчэ раней — на выставе “Летапісец Быхаўшчыны”, якую арганізатары размясцілі непасрэдна ў глядзельнай зале. Так што кожны, хто прыйшоў, меў магчамасць іх паглядзець, як і шэраг іншых твораў літаратара, спецыяльны бібліяграфічны паказальнік аб ягонай творчасці, толькі што пабачыўшую свет новую кнігу “Герои освобождения” да прадстаячага 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Увогуле тэмы любові да сваёй Радзімы, да роднага краю і яго працавітых людзей, іхняга патрыятызму ў гады Вялікай Айчыннай вайны  праследжваюцца літаральна ва ўсіх вершаваных, празаічных творах. Ды і назвы кніжак, пацвярджаюць маю выснову. А гэта “Уроки мужества”, “Непраходзячы боль”, “Крылатая гвардия”, “Созвездие героев”. І вось цяпер — “Герои освобождения”…

Менавіта з новай кнігі, віншуючы аўтара з юбілеем, старшыня раённага Савета ветэранаў Міхась Казлоў прачытаў першыя два чатырохрадкоўі патрыятычнага верша:

“Душевная тревожит пустота,

Все то, чему нигде не учат в школе,

Но есть еще у Лудчиц высота,

Под Могилевом — Буйничское поле.

Там на века, одетая в гранит,

Где танки с черно-белыми крестами,

Война незримо, подлая, стоит,

Как-будто насмехается над нами…”

На кнігу “Крылатая гвардия”, у якой распавядаецца пра слаўны баявы шлях  адзінага на той час у Беларусі Смаленскага Чырванасцяжнага марскога ракетаноснага авіяцыйнага злучэння і яго касцяк — 57-ю МРАД, звярнуў увагу землякоў падпалкоўнік марской авіяцыі, а зараз старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў” Віктар Прышчэпа, бо Віктар Рыгоравіч разам з палкоўнікам марской авіяцыі і кавалерам ордэна Чырвонай Зоркі Аляксандрам Баранавым, некаторымі іншымі былымі кадравымі вайскоўцамі дапамагалі рыхтаваць гэтае аб’ёмнае, унікальнае выданне. Як дапамагалі тагачасны журналіст  “Маяка Прыдняпроўя” Марына Кандраценка, цяперашні дырэктар раённага гісторыка-краязнаўчага музея Сяргей Жыжыян.

Віталі творцу, жадалі яму моцнага здароўя і новых поспехаў, уручалі віншавальныя адрасы, граматы, сувеніры начальнік аддела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Тамара Сямёнава, дырэктар цэнтральнай раённай бібліятэкі Таццяна Каржова, старшыня Магілёўскага абласнога аддялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Алесь Казека, які прывёз грамату СП Беларусі за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё беларускай літаратуры, жонка Тамара Андрэеўна і сын Сяргей. А дачка Таццяна са сваёю сям’ёю даслала з далёкага замежжа хвалюючае відэавіншаванне, якое і паказалі прысутным. Яго ўдала дапоўнілі затым тры любімыя песні Міколы Уладзіміравіча, якія хораша і душэўна выканалі салісты раённага цэнтра культуры Уладзімір Гашкоў і Алена Лінкевіч.

Побач знаходзілася сям’я Сафонавых — Віктар Уладзіміравіч і Ала Іванаўна, якія потым таксама далучыліся да віншаванняў, бо Віктар Уладзіміравіч шмат гадоў узначальваў мясцовую друкарню, дзе друкавалася наша раённая газета, у рэдакцыі якой напрыканцы 1974 года юбіляр пачынаў рабіць карэспандэнтам, а на пасадзе галоўнага рэдактара значна пазней адпрацаваў амаль 25 гадоў. Тады гэта быў адзіны дружны калектыў. Цяпер жа, але ўжо ў вузкім коле сяброў, адразу пасля вечарыны яны з цеплынёю ўспомнілі той незабыўны час, пачыталі  віноўніку ўрачыстасці  яго вершы “Вера” і “Васількі”, а Ала Іванаўна да таго ж падаравала яму саматканы паясок-абярэг з ярка-сінімі васількамі.

Пра цікавага творчага чалавека Міколу Леўчанку можна распавядаць доўга. Але ён, займаючы актыўную жыццёвую пазіцыю, паспяхова робіць гэта сам на рознага ўзроўню масавых мерапрыемствах, асабліва раённых, на сустрэчах з вучнямі і моладдзю, настаўнікамі і работнікамі культуры ў школах, бібліятэках і з працоўным людам у сельскай мясцовасці, калі выязджае туды на адзіныя дні інфармавання ў складзе той ці іншай інфармацыйна-прапагандысцкай групы раённага выканаўчага камітэта альбо збірае ў розных месцах патрэбны матэрыял для нейкага перыядычнага выдання ці для сваёй будучай кнігі.

Сяргей АНДРЭЕЎ.

 
Теги: Могилев
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  У кінатэатры “Радзіма” горада Быхава прайшла творчая вечарына “…Я — краіны свабоднай сын!”, прысвечаная 65-годдзю з дня нараджэння пісьменніка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика