У бліжэйшую ноч у Беларусі пахаладае да -21 градуса. 21.by

У бліжэйшую ноч у Беларусі пахаладае да -21 градуса

21.01.2019 12:34 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


БЕЛТА

У Беларусі ўсталёўваецца марознае надвор'е, якое захаваецца на бягучым тыдні. Па звестках сіноптыкаў, у бліжэйшую ноч тэмпература паветра складзе ад -4 да -10 градусаў, на поўначы — 11-16 марозу, а пры праясненнях — да -21. У дзённыя гадзіны чакаецца ад -2 да -7 градусаў (на поўначы краіны — ад -8 да -13). Невялікі снег пройдзе ў аўторак амаль па ўсёй Беларусі, інфармуе БЕЛТА.

Уначы ў сераду, 23 студзеня, прагназуецца ад -6 да -13 градусаў (пры праясненнях — да 14-18 градусаў марозу), удзень — ад -3 да -10. Кароткачасовы снег магчымы толькі месцамі на поўдні краіны. У чацвер, 24 студзеня, ён пройдзе ў Гомельскай вобласці. У гэты дзень у начныя гадзіны будзе 8-15 градусаў марозу (пры праясненнях — да -21), у дзённыя — ад -4 да -10, а месцамі — да -12 градусаў.

У пятніцу, 25 студзеня, уначы тэмпература паветра складзе ад -10 да -17 градусаў (пры праясненнях — да 18-21 марозу, у Брэсцкай вобласці — ад -7 да -9 градусаў), удзень — ад -5 да -12 градусаў.

Часовае пацяпленне можа адбыцца ў выхадныя дні, 26-27 студзеня.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
БЕЛТА У Беларусі ўсталёўваецца марознае надвор'е, якое захаваецца на бягучым тыдні. Па звестках сіноптыкаў, у бліжэйшую ноч тэмпература паветра складзе ад -4 да -10...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика