На пажары ў Гродне пацярпеў школьнік. 21.by

На пажары ў Гродне пацярпеў школьнік

24.01.2019 09:10 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


mchs.gov.by

23 студзеня ў 18:20 гродзенскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у сутарэнні пяціпавярховага жылога дома па вуліцы Шчорса. Агонь пашкодзіў маёмасць у ячэйцы, ад яго закураныя сцены і столь, паведамляе прэс-служба МНС.

На пажары атруціўся прадуктамі гарэння 13-гадовы хлопчык, які пражывае ў гэтым самым доме. Школьнік распавёў, што яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў пабачыў дым з акна сутарэння. Падлетак адчыніў дзверы ў сутарэнне, але не зайшоў, бо адтуль валіў моцны дым. Праз гадзіну яму стала кепска, таму хлопчык звярнуўся да медыкаў хуткай дапамогі, якая дзяжурыла на месцы пажару.

Падлетка шпіталізавалі ў абласную дзіцячую клініку. Яго стан ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці. 

Прычына пажару высвятляецца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
mchs.gov.by 23 студзеня ў 18:20 гродзенскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у сутарэнні пяціпавярховага жылога дома па вуліцы Шчорса. Агонь пашкодзіў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика