Берасцейцы выратавалі сабаку, які праваліўся пад лёд, і цяпер шукаюць яму дом . 21.by

Берасцейцы выратавалі сабаку, які праваліўся пад лёд, і цяпер шукаюць яму дом

27.01.2019 17:50 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сабака выжыў дзякуючы неабыякавым берасцейцам і своечасовай дапамозе ратаўнікоў. Усе адбылося ўчора, 26 студзеня, на беразе ракі Мухавец. Belsat.eu знайшоў відавочцу падзеі берасцейку Людмілу Горда, яка распавяла як усе здарылася.

Берасцейцы выратавалі сабаку, які праваліўся пад лёд, і цяпер шукаюць яму дом

Фота: Людміла Горда

«Мы з сям’ёй удзельнічалі ў бэрдўотчынге, шукалі плаваючых птушак, каб сфатаграфаваць. Мы самі былі з сабакам. Каб птушак зняць, трэба іх пачуць. Чуем, што нехта ціха скуголіць – відавочна, што не птушка. Пачалі прабірацца скрозь кусты, убачылі ў палонцы сабаку, але так не дабярэшся і палак няма. Пабеглі па дапамогу на станцыю АСВОД. Адтуль прыйшла дапамога: вадалаз апрануў касцюм, пайшоў па лёдзе, праваліўся ў палонку, але выцягнуў сабаку на лёд, а затым узяў яго на рукі і моўчкі панёс на станцыю», – распавяла Belsat.eu Людміла Горда.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news62907.php

Берасцейцы выратавалі сабаку, які праваліўся пад лёд, і цяпер шукаюць яму дом

Фота: Людміла Горда

Сабака быў абледзянелы. Яго размясцілі на станцыі АСВОД, абагрэлі лямпай у медкабінеце, накармілі цёплай ежай. Затым прыехала дзеўчына, якая забрала сабаку не ператрымку. Цяпер для пса шукаюць пастаянны дом альбо спадзяюцца знайсці яго сапраўдных гаспадароў.
Па словах валанцёраў сабака беспародны і не малады, але вельмі спакойны і добра выхаваны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сабака выжыў дзякуючы неабыякавым берасцейцам і своечасовай дапамозе ратаўнікоў. Усе адбылося ўчора, 26 студзеня, на беразе ракі Мухавец. Belsat.eu знайшоў відавочцу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика