Асіповічы: хроніка здарэнняў
29.01.2019
—
Разное
|
РАУС21 студзеня па меддапамогу звярнулася асіпаўчанка, якую каля 3 гадзін ночы на вул. Сумчанкі збіў невядомы; следча-аператыўнай групай устаноўлена, што траўмы нанёс 23-гадовы мясцовы жыхар. 27 чысла ў бальніцу дастаўлены ялізаўчанін, збіты аднапасялкоўцам. РАСКНа мінулым тыдні 10 крымінальных спраў распачата ў дачыненні да грамадзян, якія абавязаны кампенсаваць расходы на ўтрыманне сваіх дзяцей, што знаходзяцца на дзярж-забеспячэнні, але ўхіляліся ад працаўладкавання або сістэматычна дапускалі прагулы. 2 справы ўзбуджана па фактах незаконнага абароту наркатычных сродкаў: супраць 22-гадовага ваеннаслужачага, які 22 студзеня захоўваў па месцы жыхарства 7,35 г марыхуаны, і 21-гадовага непрацуючага, які ў сябе дома збыў указаны наркасродак. Пракуратурай раёна ўзбуджана справа ў дачыненні да раней судзімага асіпаўчаніна, які ў жніўні п’яны збіў жонку. ДАIПапярэджана 119 парушэнняў ПДР, прыцягнута да адказнасці 34 пешаходы, 3 “бяспраўнікі” і нецвярозы вадзіцель. Зарэгістравана 2 ДТЗ з механічнымі пашкоджаннямі. 22 чысла ў 18.22 на 87 км аўтадарогі Мінск-Гомель паблізу в. Цэль 49-гадовы асіпаўчанін на “Пежо” наехаў на жыхара пас. Сасновы. 78-гадовы мужчына, які быў пазначаны святлоадбівальнымі элементамі адзення, але пераходзіў дарогу па-за пешаходным пераходам, памёр на месцы здарэння. Па факце дарожна-транспартнага здарэння ўзбуджана крымінальная справа. Дэпартамент аховыДа адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты парушальнік антыалкагольнага заканадаўства і 4 — правіл дарожнага руху, 7 асоб, што з’яўляліся ў нецвярозым выглядзе ў грамадскіх месцах, 2 і 1 — учынілі дробнае хуліганства і іншыя правапарушэнні. РАНСУвага! Рэспубліканская акцыя “Бяспека – у кожны дом!” праходзіць па 28 лютага. Iнспектары ў чарговы раз звяртаюць увагу на асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў: неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі печак і электраабсталявання, дзіцячае свавольства. IАЖіРССкладзена 4 адміністрацыйных пратаколы за парушэнне правілаў лесакарыстання. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
РАУС 21 студзеня па меддапамогу звярнулася асіпаўчанка, якую каля 3 гадзін ночы на вул. Сумчанкі збіў невядомы; следча-аператыўнай групай устаноўлена, што траўмы...
|
|