У Магілёўскай вобласці фіксуюць новыя абвалы дахаў будынкаў. 21.by

У Магілёўскай вобласці фіксуюць новыя абвалы дахаў будынкаў

01.02.2019 20:44 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


mogilev.mchs.gov.by

У Магілёўскай вобласці фіксуюць новыя абвалы дахаў будынкаў. Прычыны здарэнняў, якія адбыліся 31 студзеня ў Быхаўскім, Дрыбінскім, Мсціслаўскім і Касцюковіцкім раёнах, высвятляюцца.

У вёсцы Вароніна Быхаўскага раёна абрынуўся дах прыватнай гаспадарчай пабудовы, жывёлы, якія ў ёй былі, не пацярпелі. Падобнае здарэнне адбылося і ў вёсцы Канічы Касцюковіцкага раёна. У аграгарадку Кароўчына Дрыбінскага раёна разбурыўся дах гаспадарчай пабудовы мясцовай камунальнай гаспадаркі. У вёсцы Чырвоная Беларусь Быхаўскага раёна дах абрынуўся ў аднапавярховым шасцікватэрным жылым доме (жыхары ёсць толькі ў адной кватэры). Ніхто не пацярпеў. Такія ж праблемы ўзніклі з жылым домам у вёсцы Мілейкава Мсціслаўскага раёна. Там таксама не было пацярпелых, інфармуе прэс-служба МНС.

29 студзеня абрынуўся дах прыватнага жылога дома ў Горках. Гэта таксама Магілёўская вобласць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
mogilev.mchs.gov.by У Магілёўскай вобласці фіксуюць новыя абвалы дахаў будынкаў. Прычыны здарэнняў, якія адбыліся 31 студзеня ў Быхаўскім, Дрыбінскім, Мсціслаўскім і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика