Міліцыя вылічыла хлопцаў, якія паведамілі пра бомбу ў школе ў Гомелі
01.02.2019 21:18
—
Разное
|
![]() pixabay.com Міліцыя вылічыла школьнікаў, якія паведамілі пра бомбу ў школе № 55 у Гомелі. Здарэнне адбылося 30 студзеня. Невядомыя змясцілі на сайце навучальнай установы паведамленне з пагрозай. НІбыта, у будынку закладзеная бомба, якую ўзарвуць, калі па выніках кантрольнай работы будуць атрыманыя адмоўныя ацэнкі. Са школы тэрмінова эвакуявалі 112 чалавек. Сапёры ніякіх выбуховых прыстасаванняў не знайшлі. Як інфармуе міліцыі Гомельскай вобласці, зламыснікаў знайшлі, імі аказаліся некалькі школьнікаў. Яны знаходзіліся разам, калі змяшчалі на сайт школы паведамленне. Нягледзячы на тое, што юнакі паспрабавалі захаваць ананімнасць, іх сляды ў інтэрнэце адшукалі аператыўнікі з аддзела па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій. Міліцыя папярэджвае, што за загадзя непраўдзівае паведамленне пра небяспеку пагражае сур'ёзная адказнасць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com Міліцыя вылічыла школьнікаў, якія паведамілі пра бомбу ў школе № 55 у Гомелі. Здарэнне адбылося 30 студзеня. Невядомыя змясцілі на сайце навучальнай... |
|