Памежнікі выявілі нелегальны міграцыйны канал грамадзянаў Ірака ў ЕС. 21.by

Памежнікі выявілі нелегальны міграцыйны канал грамадзянаў Ірака ў ЕС

02.02.2019 11:44 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў

Беларускія і літоўскія памежнікі выявілі канал незаконнай транзітнай міграцыі ў краіны Еўрасаюза, якім карысталіся грамадзяне Ірака. Паводле інфармацыі Дзяржаўнага памежнага камітэта, іракцы маглі трапляць на тэрыторыю ЕС і потым выязджаць назад.

Усе арганізатары і саўдзельнікі затрыманыя. На іх завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 371 КК (арганізацыя незаконнай міграцыі). Гэты артыкул прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да 5 гадоў. Цяпер праводяцца следчыя і аператыўныя мерапрыемствы.

Памежнікі адзначаюць, што з пачатку гэтага года незаконныя мігранты актывізаваліся. Усё часцей адбываюцца спробы несанкцыянаванага пераходу мяжы  на польскім і літоўскім кірунках.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў Беларускія і літоўскія памежнікі выявілі канал незаконнай транзітнай міграцыі ў краіны Еўрасаюза, якім карысталіся...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика