У Віцебску з даху дома сышоў лёд і разбіў машыну
03.02.2019 13:56
—
Разное
|
![]() Фота: facebook.com/liliya.kulianionak У Віцебску з даху жылога дома сышоў лёд і моцна пашкодзіў прыпаркаваную побач машыну. Пра гэты інцыдэнт на сваёй старонцы ў Фэйсбуку мясцовая жыхарка, мастачка і фатограф Лілія Кулянёнак. Менавіта яе “Таёта” пацярпела ад здарэння. “Добра, што не на галовачку…” — напісала Лілія. У каментары парталу жанчына ўдакладніла, што лёд сышоў сёння каля 10-й раніцы. Гэта была “цэлая лавіна”. Кавалкі лёду ўпалі на зямлю за спінай у жанчыны і трапілі на яе машыну. Разбітае задняе шкло, рамонт будзе каштаваць прыкладна 700 рублёў. Жанчына асцерагаецца, што “ледаход” з даху можа паўтарыцца і ёй страшна выводзіць з дому маленькага сына і сабакаў. За ўсю зіму Лілія ніводнага разу не бачыла, каб на даху чысцілі снег. Таксама яна скардзіцца, што камунальнікі кепска прыбіраюць двор. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: facebook.com/liliya.kulianionak У Віцебску з даху жылога дома сышоў лёд і моцна пашкодзіў прыпаркаваную побач машыну. Пра гэты інцыдэнт паведаміла на сваёй старонцы ў...
|
|