П’яны брэстаўчанін вучыў сваю дачку кіраванню машынай — і трапіў у ДТЗ. 21.by

П’яны брэстаўчанін вучыў сваю дачку кіраванню машынай — і трапіў у ДТЗ

03.02.2019 18:28 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў

П’яны брэстаўчанін вучыў дачку кіраванню машынай, а тая трапіла ў ДТЗ. Як перадае прэс-служба Брэсцкай абласной ДАІ, здарэнне адбылося ўвечары 2 лютага на праспекце Машэрава. 19-гадовая дзяўчына-бяспраўніца, якая была за рулём “Мазды”, сутыкнулася з “Сітраенам”, што ішоў у спадарожным кірунку.

Падчас афармлення ДТЗ бацька дзяўчыны, 43-гадовы брэстаўчанін, патлумачыў інспектарам, што сеў на месца пасажыра і перадаў кіраванне дачцэ, бо сам крыху выпіў. Дачка ж навучаецца ў аўташколе, таму ён вырашыў, што ёй варта атрымаць практыку кіравання.

Падчас разбіральніцтва мужчына паразмаўляў са знаёмым праз мабільны тэлефон і вырашыў уцякаць. Ён выскачыў са службовай машыны ДАІ і рынуўся ў кірунку вуліцы Савецкай. Амаль адразу яго затрымалі, але парушальнік чыніў супраціў, таму супраць яго ўжылі спецсродкі.

Медагляд паказаў, што мужчына сапраўды быў нецвярозы — 0,8 праміле ў паветры на выдыху. На дачку і бацьку склалі пратаколы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў П’яны брэстаўчанін вучыў дачку кіраванню машынай, а тая трапіла ў ДТЗ. Як перадае прэс-служба Брэсцкай абласной ДАІ,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика