Міліцыя затрымала мінчука з наркотыкамі і даведкай ад нарколага
05.02.2019 22:48
—
Разное
|
![]() mvd.gov.by У Ждановічах пад Мінскам міліцыя затрымала трох хлопцаў з гашышам і амфетамінам, паведамляе У маладых людзей знайшлі амаль грам гашышу і грам амфетаміну. Пры гэтым адзін з іх меў пры сабе даведку, што ён не стаіць на ўліку ў нарколага. Дакумент быў выдадзены ў гэты ж дзень. Выявілася, што кампанія наведала наркадыспансер, дзе адзін з прыяцеляў браў даведку ў нарколага. Атрымаўшы дакумент, хлопец прапанаваў адзначыць падзею. Разам яны адправіліся забіраць закладку з наркотыкам — недалёка ад таго месца іх і затрымалі. На маладых людзей пачалі крымінальную справа па ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэксу. Даведка далучаная да справы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
mvd.gov.by У Ждановічах пад Мінскам міліцыя затрымала трох хлопцаў з гашышам і амфетамінам, паведамляе прэс-служба МУС. У маладых людзей знайшлі амаль грам гашышу і... |
|