Два грузавікі сутыкнуліся пад Слуцкам. 21.by

Два грузавікі сутыкнуліся пад Слуцкам

07.02.2019 10:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


mchs.gov.by

Дапамога ратавальнікаў спатрэбілася пры ДТЗ, якое адбылося зранку 6 лютага каля вёскі Гацук Слуцкага раёна, паведамляе прэс-служба МНС.

Выклік ратавальнікам паступіў у 7:12 раніцы: неабходна было дэблакаваць пацярпелага ў аварыі.

На месцы здарэння выявілася, што сутыкнуліся два грузавікі — "ГАЗ-3309" і "Мерсэдэс 1317". Ратавальнікі дэблакавалі кіроўцу "Мерсэдэса" з дапамогай спецыяльнага інструменту і перадалі яго медыкам. Пасля агляду мужчыну шпіталізавалі ў раённую лякарню з траўмамі рознай ступені цяжкасці. 

Кіроўца "ГАЗ" і пасажыр "Мерсэдэса" пры ДТЗ не пацярпелі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
mchs.gov.by Дапамога ратавальнікаў спатрэбілася пры ДТЗ, якое адбылося зранку 6 лютага каля вёскі Гацук Слуцкага раёна, паведамляе прэс-служба МНС. Выклік...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика