Поспехі ў жаночым валейболе
19.02.2019 11:06
—
Разное
|
>
Дзявятага лютага ў Каменцы адбылося першынство раёна па валейболе сярод дзяўчат у праграме раённай спартакіяды школьнікаў 2018-2019 навучальнага года. Удзел прымалі 4 каманды: з Камянюцкай, Навіцкавіцкай, Пелішчанскай і Свішчоўскай СШ. Перамогу ў вельмі напружанай гульні атрымалі дзяўчаты з апошняй: Вікторыя Парафянюк, Вольга Макарэвіч, Анастасія Міхно, Вікторыя Забрадоцкая, Анастасія Чуган, Таццяна Галякевіч, Дарына Капуза, Ганна Ярмак. Іх трэнер – Мікалай Пачко. Другое месца заняла каманда Камянюцкай СШ, 3-е – Навіцкавіцкай. Валейбалісткі са Свішчоўскай СШ дзякуюць усім, хто дапамагаў падчас трэніровак, сваім сапернікам і групе падтрымкі. Таксама дзяўчаты раяць аматарам спорту ніколі не здавацца і ісці да сваёй мэты, тады ўсё абавязкова атрымаецца. Іван МАЗУРУК, Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзявятага лютага ў Каменцы адбылося першынство раёна па валейболе сярод дзяўчат у праграме раённай спартакіяды школьнікаў 2018-2019 навучальнага года.... Сообщение...
|
|