Сіноптыкі папярэдзілі пра пахаладанне ў Беларусі
20.02.2019 20:42
—
Разное
|
pixabay.com Сіноптыкі папярэдзілі пра пахаладанне ў Беларусі. Да канца тыдня ў начныя гадзіны месцамі будзе да 15 градусаў марозу, інфармуе У чацвер, 21 лютага, уначы чакаецца ад -1 да -6 градусаў (на Брэстчыне — ад 0 да +1), удзень — ад -4 да +1 (у Брэсцкай вобласці — 2-4 цяпла). У начныя гадзіны снег магчымы на паўночным усходзе краіны, у дзённыя — на паўднёвым захадзе. У пятніцу, 22 лютага, адчуецца ўплыў халоднага скандынаўскага антыцыклону. Уначы прагназуецца ад -3 да -10, а месцамі і да -13 градусаў, удзень — ад -6 да +1. Будзе пераважна без ападкаў, як і ў наступны дзень. У суботу, 23 лютага, уначы будзе ўжо 5-12 градусаў марозу, а на ўсходзе — да -15, удзень — ад -5 на ўсходзе да +2 градусаў на Брэстчыне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com Сіноптыкі папярэдзілі пра пахаладанне ў Беларусі. Да канца тыдня ў начныя гадзіны месцамі будзе да 15 градусаў марозу, інфармуе БЕЛТА. У чацвер, 21 лютага,... |
|