Раскрыта больш за 70% злачынстваў. Прэзідэнт Беларусі прыняў з дакладам старшыню Следчага камітэта. 21.by

Раскрыта больш за 70% злачынстваў. Прэзідэнт Беларусі прыняў з дакладам старшыню Следчага камітэта

21.02.2019 15:04 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Навіны Беларусі. 21 лютага Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Следчага камітэта, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ. Іван Наскевіч праінфармаваў кіраўніка дзяржавы аб дзейнасці ведамства і расследаванні крымінальных спраў, якія знаходзяцца на асаблівым кантролі.


У першую чаргу Прэзідэнт адзначыў, што ні ў якім разе нельга дзеля павышэння колькасці раскрытых правапарушэнняў прыцягваць да адказнасці невінаватых людзей.

Аляксандр Лукашэнка анансаваў нараду з сілавым блокам краіны

Як расказаў журналістам па выніках сустрэчы Іван Наскевіч, у Беларусі адзначана зніжэнне колькасці ўзбуджаных крымінальных спраў. Раскрыта больш як 70% учыненых злачынстваў. Пры гэтым па забойствах гэта лічба ўвогуле даходзіць да 97%. Таксама палепшаны паказчыкі, якія адлюстроўваюць якасць следства.


Увогуле летась у следчыя органы паступіла больш за 149 тысяч паведамленняў аб злачынствах. Падчас сустрэчы з Прэзідэнтам размова ішла і пра некаторыя рэзанансныя крымінальныя справы. Сярод іх – забойства бізнесмена пад Беразіно, а таксама здарэнне ў школе ў Стоўбцах.

Падрабязна – у відэаматэрыяле


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Навіны Беларусі. 21 лютага Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Следчага камітэта, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ. Іван Наскевіч...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика