За суткі ў Беларусі на пажарах загінула 7 чалавек. 21.by

За суткі ў Беларусі на пажарах загінула 7 чалавек

24.02.2019 14:04 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Пажар у Асіповічах. Фота МНС з месца здарэння

За мінулыя суткі ў Беларусі на пажарах загінулі 7 чалавек. Як паведамляе прэс-служба МНС, усяго па краіне адбылося 33 пажары, пераважна ў кватэрах і вясковых дамах.

Познім вечарам 23 лютага загарэўся двухкватэрны жылы дом у Асіповічах па вуліцы Чумакова. У агні загінула жанчына, асобу якой высвятляюць. Супрацоўнікі МНС выратавалі гаспадара дома, мужчыну 1956 года нараджэння, які атруціўся прадуктамі гарэння і быў у непрытомнасці.

У другой палове дня суботы гарэў дом у Віцебску ў прыватным сектары па вуліцы 10-й Свярдлова. На месцы здарэння знайшлі труп гаспадара, мужчыны 1956 года нараджэння. Мяркуецца, што прычынай узгарання стала неасцярожнасць пры курэнні.

У Мінскай вобласці пажары з гібеллю людзей адбыліся ў Лагойскім, Клецкім і Уздзенскім раёнах. Таксама адзін чалавек загінуў у Мінску на тэрыторыі Ленінскага раёна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пажар у Асіповічах. Фота МНС з месца здарэння За мінулыя суткі ў Беларусі на пажарах загінулі 7 чалавек. Як паведамляе прэс-служба МНС, усяго па краіне адбылося 33...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика