У сярэдняй школе №1 г.Дуброўна прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. 21.by

У сярэдняй школе №1 г.Дуброўна прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

25.02.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дубровно, дубровенский, неделя белорусского языка и литературы

Кожны год у сярэдняй школе №1 г.Дуброўна праходзіць Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. У гэтым годзе ён быў прысвечаны нашаму славутаму земляку з Ушаччыны Васілю Уладзіміравічу Быкаву, 95-годдзе з дня нараджэння якога наша краіна адзначыць 19 чэрвеня. Падчас Тыдня былі праведзены шматлікія разнастайныя мерапрыемствы: літаратурная вечарына “Мужнасць таленту”; акцыя “Беларусь у фарбах”; прагляд кінафільмаў, прэзентацый “Васілю Быкаву прысвячаецца”; QR-падарожжа “Пуцявінамі Быкава”; віктарына “Знаёмы незнаёмы Быкаў”; літаратурнае падарожжа “Мясцінамі Васіля Быкава”.
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень — нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той адзінай, якую завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова. Родная мова многага не патрабуе. Мы, як сапраўдныя беларусы, павінны ведаць, шанаваць і ганарыцца ёй. Размаўляй з цеплынёй і пяшчотай — і тваёй мовай захочуць гаварыць іншыя. Гэты дзень вельмі важны для кожнай нацыі, бо няма народа без мовы, няма мовы без народа.
У рамках Тыдня ў нашай школе была праведзена акцыя “Гаворым па-беларуску”, прайшла радыёгазета “З нашай мовай сябруем”. У акцыі прынялі ўдзел не толькі вучні, але і настаўнікі школы. На працягу ўсяго дня гучала роднае слова, чыталіся вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя матчынай мове. І ніхто не саромеўся выказвацца па-беларуску, бо наша мова спеўная, мяккая, ласкавая, прыгожая. А па сваёй мілагучнасці яна займае трэцяе месца ў свеце пасля італьянскай. У гэты ж дзень адбыўся Рэспубліканскі конкурс “Буслік-2019”, які штогод праводзіцца з мэтай папулярызацыі роднай мовы.
Спадзяемся, што такія мерапрыемствы не стануць адзінкавай з’явай. Вельмі важна дапамагчы ўсвядоміць сябе беларусам, які любіць і паважае свой народ, сваю краіну,сваю культуру, не аддзяляе сябе ад яе гісторыі, традыцый, здольны размаўляць па-беларуску без прымусу і сораму.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожны год у сярэдняй школе №1 г.Дуброўна праходзіць Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. У гэтым годзе ён быў прысвечаны нашаму
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика