15-гадовы падлетак у Добрушы зваліўся з дзявятага паверха, ён у коме
25.02.2019 12:28
—
Разное
|
pixabay.com У Добрушы з дзевяціпавярховіка зваліўся 15-гадовы школьнік, піша Хлопца са шматлікі траўмамі даставілі ў аддзяленне рэанімацыі. Ён знаходзіцца ў коме. Апошнія восем гадоў Даніла выхоўваўся ў прыёмнай сям'і: ягоны бацька загінуў, а маці пазбавілі бацькоўскіх правоў. Зранку 22 лютага ён выйшаў з дома ў школу, але да яе так і не дайшоў. Каля 10-й гадзіна раніцы яго ў непрытомным стане знайшлі мінакі ў цэнтры Добруша пад вокнамі шматпавярховіка. Пазней на дзявятым паверсе міліцыянты выявілі школьны заплечнік падлетка. Дзядзька школьніка Аляксандр Маскалькоў кажа, што тэлефон у хлопца быў у кішэні, таму наўрад ці ён хацеў зрабіць сэлфі. У прыёмнай сям'і, дзе апошнія гады жыў падлетак, яго называюць спакойным і спагадлівым. Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за давядзенне да самагубства (артыкул 145 Крымінальнага кодэкса). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com У Добрушы з дзевяціпавярховіка зваліўся 15-гадовы школьнік, піша tut.by са спасылкай на сваякоў падлетка. Хлопца са шматлікі траўмамі даставілі ў аддзяленне... |
|