Гродзенец абстраляў дом былой сужыцелькі, а потым застрэліўся
25.02.2019 14:38
—
Разное
|
pixabay.com У вёсцы Новадубавая Гродзенскага раёна абстралялі жылы дом. Здарэнне адбылося позна ўвечары 22 лютага, паведамляе Невядомы два разы стрэліў у адно акно, а потым адзін у другое, пасля чаго ўцёк з месца здарэння. На шчасце, ад яго стрэлаў ніхто не пацярпеў. 42-гадовая жыхарка дома затэлефанавала ў міліцыю. Па трывозе былі паднятыя не толькі міліцыянты Гродзенскага раёна, але і гродзенскі АМАП. Жанчына распавяла, што нейкі час таму рассталася з 53-гадовым сужыцелем. Мужчына працягваў навязвацца да яе і нават напісаў паведамленне з пагрозамі. Праваахоўнікі адправіліся праверыць мужчыну, але дома яго не знайшлі. Праязджаючы міма нежылога дома ў вёсцы Жытародзь Гродзенскага раёна праваахоўнікі пачулі глухі гук, падобны да стрэлу. Міліцыянты акружылі дом, а калі ўвайшлі ў яго, то пабачылі падазраванага мужчыну з агнястрэльнай ранай у галаву. Паводле папярэдняй версіі, мужчына скончыў жыццё самагубствам. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com У вёсцы Новадубавая Гродзенскага раёна абстралялі жылы дом. Здарэнне адбылося позна ўвечары 22 лютага, паведамляе uvd.grodno.by. Невядомы два разы стрэліў у адно... |
|