Акрыляе роднае слова. 21.by

Акрыляе роднае слова

25.02.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

З нагоды гэтага свята ва ўстанове адукацыі “Сярэдняя школа № 23 г. Барысава” адбыўся I адкрыты паэтычны конкурс чытальнікаў “Акрыляе роднае слова”, які сабраў тых, хто жыве з беларускай мовай у сэрцы, тых, хто захапляецца незвычайнай прыгажосцю і мілагучнасцю беларускай мовы, беларускага паэтычнага слова. Журы конкурса ўзначальвала паэтка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат Мінскай абласной прэміі ў галіне літаратуры ў намінацыі “Дзіцячая і падлеткавая літаратура”, старшыня барысаўскага літаратурнага аб’яднання «Натхненне» Лёля Уладзіміраўна Багдановіч.

Удзел у конкурсе прынялі 54 вучні 3 36 устаноў адукацыі. Па ўсім было відаць, што падрыхтоўка прайшла на высокім узроўні. Вучні выступалі на сцэне як сапраўдныя артысты. Былі і прыгожыя касцюмы, і музычнае суправаджэнне. А колькі было станоўчых эмоцый!

Каб вызначыць пераможцаў, журы давялося добра разважаць. Спрачаліся, думалі, абмяркоўвалі. Зноў і зноў спрачаліся…

Узнагароды пераможцы атрымалі з рук Лёлі Уладзіміраўны Багдановіч.

Пераможцамі конкурса ў малодшай узроставай групе сталі Багадяж Дар’я (Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 20 г. Барысава”), Млынчык Паліна (Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія № 3 г. Барысава”), Новік Ксенія (Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 9 г. Барысава”), Карпінская Яўгенія і Аліферка Дар’я (Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 7 г. Барысава”), Кудравец Эвеліна (Дзяржаўная ўстанова адукацыі №12 г Барысава”) .

Сярод вучняў 5-7 класаў лепшымі былі Гатоўка Станіслаў і Сіліч Ульяна (Дзяржаўная установа адукацыі “Беларускамоўная гімназія № 2 г. Барысава”), Касянік Кацярына (Дзяржаўная установа адукацыі “Сярэдняя школа № 23 г. Барысава”), Абрамчук Уладзіслава (Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 2 г. Барысава”).

Граматы пераможцаў конкурса ў старэйшай узроставай групе атрымалі Абрамовіч Данііл (Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 20 г. Барысава”), Аскерка Мілена (Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 2 г. Барысава”), Бяляцкая Таццяна, Зіноўеў Ілья, Талейка Яўгенія, Емільянаў Іван (Вучэбна-педагагічны комплекс яслі сад-сярэдняя школа № 24 г. Барысава”), Емільянаў Іван (Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна”), Малаковіч Дар’я і Ясько Яна (Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Старабарысаўская сярэдняя школа Барысаўскага раёна”), Сярожка Ганна і Сольцын Арсеній (Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 16 г. Барысава імя Барысюка”), Шаткевіч Аліна (Дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі “Барысаўскі цэнтр экалогіі і турызма”, аб’яднанне па інтарэсах “Вясёлка”).

Гаворым вялікі дзякуй вучням і іх настаўнікам за ўдзел у конкурсе і спадзяёмся на сустрэчу ў 2020 годзе на штогадовым конкурсе “Акрыляе роднае слова”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
21 лютага адзначаўся юбілейны дваццаты Міжнародны дзень роднай мовы, упершыню абвешчаны ЮНЭСКА ў 1999 годзе.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика