Команда Ушачского района приняла участие в «Витебской лыжне-2019″
27.02.2019
—
Разное
|
Пакуль нашы зямлячкі Ірына Крыўко і Ганна Сола здабывалі для краіны ўзнагароды біятлоннага Чэмпіяната Еўропы, прыдзвінскія аматары актыўнага ладу жыцця дэманстравалі сваю фізічную падрыхтоўку на трасах “Віцебскай лыжні”. Наш рэгіён па праве лічыцца адным з самых спартыўных у Беларусі – у два апошнія гады прадстаўнікі Віцебшчыны паклалі ў нацыянальную скарбонку самую вялікую колькасць медалёў розных прэстыжных спаборніцтваў. Актыўна развіваецца і масавы спорт: сведчанне гэтаму – больш 800 удзельнікаў і 80 каманд, якія выйшлі ў мінулую суботу на лыжаролерную трасу ў Гарадку. Сярод іх былі прадстаўнікі абласных і рэгіянальных органаў улады, ведамстваў, працоўных калектываў і навучальных устаноў. Традыцыйна ў спаборніцтвах каманд дзяржслужачых выступаў старшыня аблвыканкама Мікалай Мікалаевіч Шарснёў. Ну а зборную Ушацкага райвыканкама ўзначаліў кіраўнік нашага раёна Уладзімір Генадзьевіч Аўдошка. Кожны з удзельнікаў эстафетнай чацвёркі павінен быў прабегчы адзін кіламетр дыстанцыі. Каманды райвыканкамаў былі падзелены на два забегі. Наш старцёр – загадчык сектара спорту і турызму Сяргей Іванавіч Ціханёнак добра справіўся са сваёй задачай і перадаў эстафету ў тройцы лідараў. На другім этапе Алег Леанідавіч Сыс здолеў замацаваць гэту пазіцыю. Трэба адзначыць, што старшыня Вялікадолецкага сельвыканкама з нязменнай адказнасцю ставіцца і да сваіх працоўных абавязкаў, і да спартыўных выступленняў: вось і напярэдадні “Віцебскай лыжні” старанна трэніраваўся на трасе ў аграгарадку, што, безумоўна, дало свой плён. Не першы год надзейным звяном каманды з’яўляецца Святлана Дулуб – не падвяла яна партнёраў па лыжным квартэце і сёлета. На апошнім жа этапе У.Аўдошка пачаў на вачах скарачаць адлегласць ад лыжніка з Верхнядзвінска, і каб вывесці нашу зборную на другое месца, яму не хапіла некалькіх дзясяткаў метраў дыстанцыі. Такім чынам, ушачане сталі трэцімі сярод 11 удзельнікаў забегу, а ў агульным пратаколе апынуліся на 7-м радку. Першынствавалі ж у гэтай намінацыі гаспадары трасы. – Вынікам у цэлым задаволены: мяркуйце самі – яшчэ пазалетась мы былі сярод аўтсайдараў, а ў мінулым годзе фінішавалі 11-мі, – дзеліцца ўражаннямі С.Ціханёнак. – І разам з тым бачым, што патэнцыял яшчэ ёсць, таму на наступны год пастараемся трэніравацца яшчэ больш. Гэта – абавязковая ўмова, каб не здаць пазіцыі, бо, як слушна адзначыў М.Шарснёў, узровень вынікаў на сёлетняй “Віцебскай лыжні” прыкметна вырас. У лыжным спорце вельмі многае залежыць ад якаснага інвентару, таму хачу выказаць падзяку Уладзіміру Лапіцкаму, які дапамог даўкамплектаваць каманду лыжамі, а таксама нашаму “сэрвісмэну” Андрэю Жыткову, які цалкам угадаў з парафінам для жорсткай трасы. Прыемна, што апроч каманды райвыканкама на абласным спартыўным свяце наш раён прадставілі і два лыжнікі, якія змагаліся на дыстанцыі індывідуальнай гонкі. Васіль Бяльковіч і Генадзь Малашчанка праверылі свае сілы на фоне моцных сапернікаў, сярод якіх выглядалі дастойна. Ну а галоўнае – атрымалі задавальненне ад цудоўнага выхаднога: сёлета лыжнае свята праводзілася ў Дзень абаронцаў Айчыны і мела насычаную відовішчамі праграму. Зімовы сезон заканчваецца, і можна канстатаваць, што атрымаўся ён для ўшацкіх спартсменаў багатым на добрыя дасягненні. Наталля БАГДАНОВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пакуль нашы зямлячкі Ірына Крыўко і Ганна Сола здабывалі для краіны ўзнагароды біятлоннага Чэмпіяната Еўропы, прыдзвінскія аматары актыўнага ладу жыцця... |
|