Сіноптыкі распавялі, якое будзе надвор'е ў Беларусі на гэтым тыдні. 21.by

Сіноптыкі распавялі, якое будзе надвор'е ў Беларусі на гэтым тыдні

04.03.2019 15:02 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Reuters

У першыя дні сакавіка ў Беларусі чакаецца няўстойлівае надвор'е, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на сіноптыкаў. У аўторак, 5 сакавіка, прагназуецца моцны вецер, з парывамі да 15-20 м/с, а месцамі і да 22 м/с. У начныя гадзіны чакаецца ад +1 да +7 градусаў, у дзённыя — ад +4 да +10. Пройдуць дажджы. У сераду, 6 сакавіка, захаваецца моцны вецер, амаль па ўсёй краіне магчымыя дождж і мокры снег. Уначы будзе ад -4 да +3 градусаў (на поўначы — да -6 градусаў), удзень — ад -2 да +5 (на Брэстчыне — 6-8 градусаў цяпла).

У чацвер, 7 сакавіка, пераважна на поўначы пройдзе мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. У асобных раёнах магчымае ўзмацненне ветру да 15-18 м/с. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад 0 да -7 градусаў (на Брэстчыне — 1-2 цяпла), у дзённыя — 3-10 градусаў са знакам плюс (на паўднёвым захадзе — ад +11 да +15).

У пятніцу, 8 сакавіка, кароткачасовы дождж магчымы толькі месцамі. Уначы чакаецца 1-7 градусаў цяпла (на поўдні — да +9), удзень — ад +6 да +13 градусаў (на Гомельшчыне — да +15).

У суботу, 9 сакавіка, ападкі таксама магчымыя толькі месцамі. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад -2 да +4 градусаў (у Гомельскай вобласці — да +6), у дзённыя гадзіны — ад +2 на поўначы да +10 на поўдні Беларусі.

У нядзелю, 10 сакавіка, амаль па ўсёй нашай краіне прагназуюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Уначы будзе ад -3 да +3 градусаў (на Брэстчыне — да +5), удзень — 2-9 цяпла.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Reuters У першыя дні сакавіка ў Беларусі чакаецца няўстойлівае надвор'е, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на сіноптыкаў. У аўторак, 5 сакавіка, прагназуецца моцны вецер, з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика