Натхняюць воранаўскія краявіды
08.03.2019
—
Разное
|
Вясенні, толькі што абудзіўшыся ад зімовага сну лес, загадкавая водная роўнядзь возера… Імі не толькі любуецца Анастасія Шарко — выпускніца Воранаўскай дзіцячай школы мастацтваў. “Узброіўшыся” пэндзлем і фарбамі, дзяўчынка малюе краявіды ля роднага пасёлка Воранава. На яе карцінах то дрэвы “хвалююцца” ад ветру, то возера “злуецца”, то прырода сцішваецца і замірае… Акрамя пейзажаў, Насця любіць маляваць жывёл і птушак. Дзяўчынцы няблага ўдаецца перадаваць на паперы іх характар, звычкі. Работы з іх выявамі і былі ў аснове выставы, арганізаванай у школе мастацтваў. Дзве з іх — з сумным ільвом і гордым арлом — хутка адправяцца на міжнародныя конкурсы. Насця, колькі сябе помніць, малюе. Спачатку на паперы з-пад каляровых алоўкаў выходзілі дзіўныя істоты. Калі крыху падрасла, казачная тэма знікла. Усе свае малюнкі, канешне ж, дзяўчынка з гонарам дэманстравала маме. Заўважыўшы ў дачушкі вялікую любоў да творчасці, жанчына адвяла яе ў школу мастацтваў. Спачатку Анастасія наведвала студыю “Акварэлька”, а затым стала паўнапраўнай вучаніцай класа выяўленчага мастацтва, дзе крок за крокам пад кіраўніцтвам любімай настаўніцы Гражыны Вітольдаўны Пяцюн раскрывала свае таленты. — Больш за ўсё люблю працаваць у тэхніках пастэль, акварэль, радзей выкарыстоўваю графіку, — расказвае А. Шарко. — Адно шкада: сёлета пакіну сцены школы. Але з малюнкам не расстануся. Думаю, што прафесія ў мяне абавязкова будзе творчая, бо лічбы — гэта не маё. Марына КАНДРАТОВІЧ. Фота Алега БЕЛЬСКАГА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вясенні, толькі што абудзіўшыся ад зімовага сну лес, загадкавая водная роўнядзь возера… Імі не толькі любуецца Анастасія Шарко — выпускніца Воранаўскай дзіцячай... |
|