Пад Іванавам легкавік урэзаўся ў дрэва, загінулі два чалавекі. 21.by

Пад Іванавам легкавік урэзаўся ў дрэва, загінулі два чалавекі

10.03.2019 13:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ДАІ

Смяротнае ДТЗ адбылося ў Іванаўскім раёне ўвечары 9 сакавіка. Як паведамляе ДАІ Брэсцкай вобласці, каля 17:50 на аўтадарозе Р 144 “Іванава-мяжа Украіны” аўтамабіль “Аўдзі” выкінула ў кювет, дзе ён урэзаўся ў дрэва.

Мяркуецца, што на закругленні дарогі кіроўца абраў небяспечную хуткасць, таму машыну занесла.

Аўтамабіль моцна пашкоджаны. Два чалавекі загінулі — ім было 20 і 28 гадоў адпаведна. Яшчэ тры чалавекі (31, 32 і 34 гады) з траўмамі дастаўленыя ў Іванаўскую раённую лякарню.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ Смяротнае ДТЗ адбылося ў Іванаўскім раёне ўвечары 9 сакавіка. Як паведамляе ДАІ Брэсцкай вобласці, каля 17:50 на аўтадарозе Р 144 “Іванава-мяжа Украіны”...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика