Клуб «Багач» пацвердзіў званне «народны». 21.by

Клуб «Багач» пацвердзіў званне «народны»

11.03.2019 16:36 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

9 сакавіка ў выставачнай зале Ганцавіцкага раённага дома рамёстваў адбылося адкрытае пасяджэнне народнага клуба майстроў народнай творчасці “Багач” і ўрачыстае адкрыццё выставы “Таленты Багача”.


На мінулым тыдні народны клуб майстроў народнай творчасці “Багач” праходзіў экзамен на пацвярджэнне звання “народны”. І для таго, каб вынесці вердыкт, у наш раён завіталі вядучы метадыст аддзела аматарскай творчасці Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра Зоя  Нічык, вядучы метадыст аддзела традыцыйнай культуры Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра Марына Сёмышава, вядучы метадыст аддзела культурна-дасугавай дзейнасці Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра Валянціна Курэша.


Суправаджалі гасцей намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Сарокаў, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ганцавіцкага райвыканкама Віктар Супрун і метадыст па аматарскім аб’яднанням раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра Мікалай  Ленкавец.


У гэты дзень таленавітыя майстры Ганцаўшчыны прадставілі на выставе вырабы, выкананыя ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Сярод іх маляванне дываноў, ткацтва рушнікоў, посцілак, паясоў, вышыўка традыцыйных арнаментаў, ганчарства, разьба па дрэве, саломапляценне, жывапіс, выраб традыцыйнай лялькі і шмат чаго іншага.


Народныя ўмельцы далі магчымасць прысутным пазнаёміцца з вынікамі сваёй дзейнасці, расказалі пра сябе . Акрамя гэтага, удзельнікі народнага клуба майстроў народнай творчасці “Багач” уразілі гасцей спевамі і паказам батлеечнага прадстаўлення традыцыйнага лялечнага тэатра.
Наталля Білімава,
малодшы навуковы супрацоўнік
Ганцавіцкага раённага дома рамёстваў

(Visited 1 times, 1 visits today)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
9 сакавіка ў выставачнай зале Ганцавіцкага раённага дома рамёстваў адбылося адкрытае пасяджэнне народнага клуба майстроў народнай творчасці “Багач” і ўрачыстае
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика