У Польшчы апраўдалі «Бурага», які ў 1946 годзе спаліў пяць беларускіх вёсак і забіў 79 чалавек
11.03.2019
—
Разное
|
Польскі Інстытут нацыянальнай памяці апраўдаў Ромуальда Райса «Бурага», сьцьвярджаючы, што ранейшыя высновы Інстытуту аб яго ўдзеле ў генацыдзе этнічна беларускага насельніцтва на Падляшшы былі «хібнымі». У 2005 годзе сьледчыя Інстытуту нацыянальнай памяці, які займаецца камуністычнымі і нацысцкімі злачынствамі супраць польскай нацыі, зрабілі выснову, што дзеяньні камандзіра польскага антыкамуністычнага падпольля Ромуальда Райса (мянушка «Буры») у студзені-лютым 1946 году «мелі прыкметы генацыду» ў адносінах да праваслаўных беларусаў, Цяпер Інстытут нацыянальнай памяці, у якім, пасьля прыходу да ўлады партыі Права і справядлівасьць Яраслава Качыньскага, зьмянілася кіраўніцтва, У выніку крывавага рэйду аддзелу «Бурага» ў студзені-лютым 1946 году згарэлі, часткова або цалкам, вёскі Залешаны, Волька, Шпакі, Зані, Канцавізна. Загінулі тады ад куль або ў полымі 79 чалавек, у тым ліку жанчыны і дзеці ды 30 беларускіх фурманаў, якіх «Буры» перахапіў на шляху свайго крывавага рэйду. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Польскі Інстытут нацыянальнай памяці апраўдаў Ромуальда Райса «Бурага», сьцьвярджаючы, што ранейшыя высновы Інстытуту аб яго...
|
|