У Мінску знайшлі мужчыну, чый сабака ўкусіў дзіця, дзяўчынцы зашывалі вуха. 21.by

У Мінску знайшлі мужчыну, чый сабака ўкусіў дзіця, дзяўчынцы зашывалі вуха

12.03.2019 20:44 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


pixabay.com

У Мінску знайшлі мужчыну, чый сабака ўкусіў 2-гадовае дзіця. Здарэнне адбылося 7 сакавіка ў раёне вуліцы Куйбышава. Маці дзяўчынкі распавяла TUT.by, што ішла з дачкой, трымала яе за руку. Міма іх праходзіў мужчына, які вёў на павадку аўчарку без напысніка. У нейкае імгненне сабака напаў на дзіця са спіны і ўкусіў за вуха. Мужчына ўдарыў сабаку і хутка разам з ім знік. Дзяўчынка была ў крыві, маці выклікала хуткую. Дзіцяці ў бальніцы зашылі вуха, а яшчэ былі ўколы ад шаленства, антыбіётыкі. Дзяўчынка моцна перапалоханая, кажа яе маці.

Бацька пацярпелай звярнуўся з заявай у міліцыю. Як інфармуе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, высветлілася, што сабаку выгульваў 46-гадовы мужчына. Ён прыехаў у госці да сястры, а яна папрасіла вывесці сабаку на вуліцу. Па словах мужчыны, ён не бачыў, што сабака ўкусіў дзіця, падумаў, што толькі сцягнуў шапку. Мужчына сцвярджае, што шапку вярнуў і папрасіў прабачэння (маці дзяўчынкі гэтага не памятае), пасля чаго пайшоў з сабакам дахаты да сястры.

Міліцыя праводзіць праверку па факце гэтага здарэння.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com У Мінску знайшлі мужчыну, чый сабака ўкусіў 2-гадовае дзіця. Здарэнне адбылося 7 сакавіка ў раёне вуліцы Куйбышава. Маці дзяўчынкі распавяла TUT.by, што ішла з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика