Пацяпленне ў Беларусі: у выхадныя дні месцамі да +16. 21.by

Пацяпленне ў Беларусі: у выхадныя дні месцамі да +16

14.03.2019 14:12 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


БЕЛТА

У Беларусі пачынаецца пацяпленне. 14 сакавіка ў нашу краіну стала паступаць цёплае паветра з заходняй Еўропы. На ноч з чацвярга на пятніцу месцамі прагназуецца дождж з мокрым снегам, удзень дождж магчымы амаль па ўсёй краіне. Калі ўначы тэмпература паветра складзе ад -2 да +3 градусаў, то ў дзённыя гадзіны — ад +5 да +10, інфармуе sb.by.

У суботу кароткачасовыя дажджы працягнуцца (на паўночным усходзе — з мокрым снегам). У начныя гадзіны чакаецца ад -1 да +5 градусаў, удзень — 3-10 градусаў цяпла. Парывы ветру будуць дасягаць 20 м/с.

У нядзелю ў нашу краіну пачне паступаць цёплае паветра з паўднёва-заходняй Еўропы. Уначы будзе ад 0 да +7, удзень — 7-13 градусаў вышэй за нуль (на Брэстчыне — да 16 градусаў цяпла). У начныя гадзіны ападкі магчымыя амаль па ўсёй Беларусі, удзень — толькі на поўначы.

Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў пачатку наступнага тыдня.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
БЕЛТА У Беларусі пачынаецца пацяпленне. 14 сакавіка ў нашу краіну стала паступаць цёплае паветра з заходняй Еўропы. На ноч з чацвярга на пятніцу месцамі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика