Вядро з уранам у Мінску выкінула на сметніцу ўнучка супрацоўніцы хімфака. 21.by

Вядро з уранам у Мінску выкінула на сметніцу ўнучка супрацоўніцы хімфака

14.03.2019 21:24 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


guvd.gov.by

Міліцыянты высветлілі асобу, якая пакінула радыёактыўныя рэчы на сметніцы на вуліцы Сердзіча ў Мінску. 

Як паведамляла Еўрарадыё, ёмістасці са знакам "Небяспечна. Радыеактыўныя рэчывы або іянізавальнае выпраменьванне" 14 сакавіка знайшоў на сметніцы інжынер ЖЭУ і выклікаў ратавальнікаў. 

У белым пластыкавым вядры ратавальнікі выявілі 5 кілаграмаў радыеактыўных рэчываў: ураніл хлорысты — 2 слоікі (па 1 кг), ураніл азотнакіслы — 1 слоік (1 кг), ураніл сернакіслы — 1 слоік (1 кг), уран трохкіслы — 1 слоік (1 кг). За 1 метр ад іх радыяцыйны фон быў павышаны ў чатыры разы, за 2 метра фон быў у норме.

Міліцыянты, якія заняліся праверкай гэтага інцыдэнту, высветлілі, што радыеактыўныя рэчывы належалі мінчанцы 1939 году нараджэння, якая раней працавала на хімічным факультэце адной са сталічных ВНУ. У 2016 годзе жанчына памерла. Яе ўнучка наводзіла парадак у кватэры, дзе раней пражывала бабуля, і вынесла на сметніцу ёмістасці з невядомымі ёй рэчывамі.

Праверка працягваецца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
guvd.gov.by Міліцыянты высветлілі асобу, якая пакінула радыёактыўныя рэчы на сметніцы на вуліцы Сердзіча ў Мінску.  Як паведамляла Еўрарадыё, ёмістасці са знакам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика