Камфорт шаркаўчан — штодзённая работа шаркаўшчынскіх камунальшчыкаў. 21.by

Камфорт шаркаўчан — штодзённая работа шаркаўшчынскіх камунальшчыкаў

22.03.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Генадзій Пятровіч Каланда і Раман Іосіфавіч Кісель

Генадзій Пятровіч Каланда і Раман Іосіфавіч Кісель

Кожны год у трэцюю нядзелю сакавіка сваё прафесійнае свята адзначаюць работнікі бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Забяспечыць жыхароў Шаркаўшчынскага раёна бесперабойнай падачай цяпла, ажыццявіць рамонтныя работы жыллёвага фонду, утрымліваць, нягледзячы на капрызы надвор’я, у парадку і чысціні вуліцы, дамы, двары — усе гэтыя задачы ўскладзены на работнікаў УКП ЖКГ.

— З усёй адказнасцю магу сказаць, што пераважная большасць людзей, занятых у жыллёва-камунальнай гаспадарцы раёна — надзейныя і добрасумленныя працаўнікі, якія, безумоўна,  заслугоўваюць слоў удзячнасці за сваю працу. На плячах кожнага з іх ляжыць вялікая адказнасць, — паведаміў дырэктар УКП ЖКГ Васілій Іванавіч Бягун. — У прадстаўнікоў камунальнай службы раёна працы заўсёды шмат. Бо ўся сістэма ў цэлым — гэта складаны механізм, які нельга прыпыніць ні на дзень і нават ні на гадзіну. А што такое работа камунальшчыкаў у аварыйнай сітуацыі або калі разгуляецца стыхія? У любы час сутак, па пояс у вадзе, на марозе або ў спёку людзі задзейнічаны на працы, якая, для большасці нашых спажыўцоў, увогуле застаецца “за кадрам”. Ад сябе як кіраўніка магу сказаць адно: нізкі паклон усім   працаўнікам, стабільнаму і надзейнаму калектыву УКП ЖКГ раёна, які на сённяшні дзень налічвае 185 чалавек.

Напярэдадні прафесійнага свята лепшыя працаўнікі камунальнай службы раёна па традыцыі былі прадстаўлены да ўзнагароджвання Ганаровай граматай Галоўнага ўпраўлення ЖКГ Віцебскага аблвыканкама. У іх ліку — майстар участка цеплаэнергетыкі  Генадзь Пятровіч Каланда і аператар кацельнай Раман Іосіфавіч Кісель.

Генадзій Пятровіч у калектыве камунальнай службы раёна працуе з ліпеня 2004 года. Пачынаў слесарам-рамонтнікам, потым стаў аператарам кацельнай ПМК-68, а з пачатку 2007 года і па сённяшні дзень займае адказную пасаду майстра ўчастка цеплаэнергетыкі. У сферу яго кантролю ўваходзяць кацельныя Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 2, ДБУ-26 і Шаркаўшчынскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Генадзій Пятровіч нясе асабістую адказнасць за спраўнасць ацяпляльных катлоў і іх абсталявання на тэрыторыі гэтых  кацельных, ажыццяўляе кантроль за рабочым персаналам, адказвае за тэхніку бяспекі, ахову працы і спраўны стан цеплавых сетак. Задача вопытнага майстра і падначаленай яму брыгады заключаецца ў тым, каб уся ацяпляльная сістэма працавала без перабояў, а ў выпадку паломкі была вельмі хутка адрамантавана. Работа ў Генадзія Каланды, як і ў яго калег, складаная, вельмі адказная і небяспечная, бо не сакрэт, што да любых відаў дзейнасці, звязаных з ацяпляльнай сістэмай, неабходна падыходзіць прафесійна і ўважліва.

Кацельныя — аб’екты павышанай небяспекі, а таму прафесійнай падрыхтоўцы персаналу надаецца асаблівая ўвага. Адзін з лепшых і самых вопытных аператараў кацельнай Раман Іосіфавіч Кісель працуе ў сферы цеплазабеспячэння звыш двух дзясяткаў гадоў. У 1997 годзе ён уладкаваўся працаваць на кацельную ў мікрараёне ПМК-51. З таго часу Раман Іосіфавіч прыносіць цяпло ў дамы шаркаўчан, дзень за днём сумленна і якасна выконваючы свае  працоўныя абавязкі, бо ведае, што камфортнае жыццё шаркаўчан у вялікай ступені залежыць і ад яго адказнай працы.

Генадзій Іванавіч Кожан

Генадзій Іванавіч Кожан

5 гадоў таму ва УКП ЖКГ уладкаваўся працаваць трактарыстам Генадзій Іванавіч Кожан. Пасля службы ў арміі мужчына на працягу 10 гадоў быў трактарыстам на тэрыторыі былога калгаса “Маяк”, наступныя 11 год працаваў на Шаркаўшчынскім кансервава-агароднінасушыльным заводзе. Мой суразмоўца  ўпэўнены, што ва ўсе часы паспяховасць чалавека вызначала не столькі яго адукацыя, колькі ўзровень майстэрства і набытыя прафесійныя навыкі. І ўсё свядомае жыццё ен правёў за рулём. Ва УКП ЖКГ ён працуе на МТЗ-82: зімой расчышчае дарогі ад снегу, у астатні перыяд ажыццяўляе шэраг іншых неабходных для арганізацыі перавозак, у асноўным, звязаных з добраўпарадкаваннем тэрыторыі Шаркаўшчыны. Генадзій у свой час, як і яго бацька, выбраў няпростую прафесію трактарыста. Кіраўніцтва УКП ЖКГ адразу разгледзела ў асобе гэтага чалавека адказнага і добрасумленнага работніка, якога смела можна накіраваць ў любы рэйс, даверыць любую справу. Напярэдадні прафесійнага свята Генадзій Іванавіч Кожан  узнагароджаны Ганаровай граматай жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика