У мінскім абменніку зноў памыліліся і выдалі кліенту лішнія $780. 21.by

У мінскім абменніку зноў памыліліся і выдалі кліенту лішнія $780

23.03.2019 11:24 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: minsk.mvd.gov.by

Супрацоўнікі Маскоўскага РУУС Мінска шукаюць мужчыну, які памылкова атрымаў у абменніку лішнія 780 долараў. Гэта здарылася раніцай 8 сакавіка: кліент хацеў памяняць 45 тысяч расійскіх рублёў на долары, але касір памыліўся і выдаў яму 1449 долараў замест належных 671.

З выгляду мужчыне 40-45 гадоў, рост каля 180 см, мажны. Быў апрануты ў чорную куртку, цёмныя штаны і чорныя чаравікі. Меў чорную сумку і чырвоны штодзённік. Можа перасоўвацца на аўтамабілі бардовага колеру з наклейкай у выглядзе жоўтага трохкутніка на заднім сядзенні.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку таксама просяць мужчыну самому прыйсці ў Маскоўскі РУУС і даць тлумачэнні. А ўсіх, хто пазнаў гэтага чалавека па фотаздымках, просяць паведаміць па тэлефонах 8 (029) 699-76-05, 8 (017) 208-78-15 або 102.
 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: minsk.mvd.gov.by Супрацоўнікі Маскоўскага РУУС Мінска шукаюць мужчыну, які памылкова атрымаў у абменніку лішнія 780 долараў. Гэта здарылася раніцай 8 сакавіка:...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика