У Мінскметрабудзе на свой дзень нараджэння павесіўся рабочы. 21.by

У Мінскметрабудзе на свой дзень нараджэння павесіўся рабочы

25.03.2019 13:01 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


cheline.com.ua

У будаўніча-мантажным упраўленні №1 Мінскметрабуда ўчыніў самагубства 24-гадовы рабочы. Ён павесіўся ў будынку на вуліцы Ракаўскай, дзе знаходзіцца арганізацыя. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі супрацоўнікі Мінскметрабуда.

“Павесіўся на свой дзень нараджэння, — распавялі Еўрарадыё рабочыя “Мінскметрабуд”. — З-за дзяўчыны. Гэта шабашнік, не мінчанін. Сімпатычны, высокі хлопец. Сышоў з начной змены, схадзіў у душ, памыўся. Узяў кабель і на чацвёртым паверсе павесіўся”.

У сталіцу іншагародні хлопец прыехаў працаваць зваршчыкам.

У Следчым камітэце Еўрарадыё паведамілі, што выпадак меў месца, па яго факце праводзілася праверка. На думку следчых, у смерці хлопца няма крыміналу.

“Была праверка па факце смерці маладога чалавека, — распавяла Еўрарадыё афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова. — Следчыя звяртаюць увагу, што любыя падрабязнасці не падлягаюць агучванню, бо ў смерці няма крымінальнага складу. Гэта не звязана ні з працай, ні з сям’ёй. Прычына асабістая”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
cheline.com.ua У будаўніча-мантажным упраўленні №1 Мінскметрабуда ўчыніў самагубства 24-гадовы рабочы. Ён павесіўся ў будынку на вуліцы Ракаўскай, дзе знаходзіцца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика