Лідскія школьнікі сапсавалі восем аўтамабіляў. 21.by

Лідскія школьнікі сапсавалі восем аўтамабіляў

26.03.2019 12:54 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


pixabay.com

Лідскія міліцыянты раскрылі хуліганства, якое адбылося яшчэ ў мінулым месяцы, піша uvd.grodno.by.

Тады невядомыя пашкодзілі восем аўтамабіляў, прыпаркаваных у прыдваровай зоне на адной з гарадскіх вуліц. Праваахоўнікі пачалі крымінальную справу.

Падчас расследавання міліцыянты выйшлі на некалькіх школьнікаў малодшых класаў. Выявілася, што ў той дзень дзеці гулялі з металічнымі прутамі ў раёне і падрапалі машыны.

Згодна з заканадаўствам, ні адзін са школьнікаў не трапляе пад крымінальную адказнасць, бо не дасягнуў неабходнага ўзросту. Аднак пры сукупнасці абставінаў прадугледжана пастаноўка на ўлік.

Цяпер вырашаецца пытанне пра тое, каб бацькі школьнікаў кампенсавалі шкоду ўласнікам аўтамабіляў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com Лідскія міліцыянты раскрылі хуліганства, якое адбылося яшчэ ў мінулым месяцы, піша uvd.grodno.by. Тады невядомыя пашкодзілі восем аўтамабіляў, прыпаркаваных у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика