Стартап Аляксея Хвяцковіча. 21.by

Стартап Аляксея Хвяцковіча

26.03.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Без названия (1)Галоўным упраўленнем па адукацыі Віцебскага аблвыканкама ў мэтах прапаганды і далейшага развіцця навукова-тэхнічнай творчасці вучняў, актывізацыі дзейнасці тэхнічных і даследчых дзіцячых і маладзёжных аб’яднанняў па інтарэсах, фарміравання каманды Віцебскай вобласці для ўдзелу ў Х Рэспубліканскім конкурсе “Тэхнаінтэлект-2019” на базе Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі была праведзена ХХІ навукова-практычная канференцыя “Квант”.

Што такое конкурс даследчых работ для сучаснага школьніка? Стымул працаваць па-даросламу? Годная ідэя здольна змяніць чалавека і свет навокал. Але гэта магчыма толькі тады, калі добрая ідэя атрымае рэальнае ўвасабленне. Сёння такое ўвасабленне новых ідэй называюць стартапам. І калі я запытаўся ў вучня 8 “А” класа СШ № 1 Аляксея Хвяцковіча, ці згодны ён прыняць удзел у канферэнцыі “Квант” і стварыць свой стартап, ён не думаючы, згадзіўся.

Так нарадзілася ідэя распрацаваць канструкцыю пажарнага цягача з магчымасцю яго ўніфікацыі з робаплатформамі ЕV3, We Do, радыёкіруемай платформай “LEGO”. Кансультантам праекта з’яўляўся я, настаўнік фізікі і аўтар гэтых радкоў. І праца закіпела! А галоўнае правіла стартапа — будаваць нефармальныя зносіны ў камандзе, пастаянна генерыраваць светлыя ідэі і хутка правяраць смелыя гіпотэзы. І ў нас з Аляксеем гэта добра атрымалася. Мой падапечны падышоў да справы вельмі адказна. Шырокі кругагляд, валоданне сучаснымі тэхналогіямі апрацоўкі матэрыялаў, акуратнасць у працы дазволілі Аляксею зрабіць якасную мадэль, падвесці навуковую базу і стварыць прэзентацыю праекта. Пасля гэтага паслалі заяўку для ўдзелу ў канферэнцыі ў секцыі “Тэхнічнае канструяванне”, не вельмі спадзеючыся на поспех. Але ўдалося прайсці конкурсны адбор і атрымаць запрашэнне на канферэнцыю. І, вось, нарэшце, доўгачаканая паездка ў Віцебск. У нашай секцыі — 10 удзельнікаў, некаторыя прыехалі ўжо не першы раз. Хваляванне, канечне ж, было. Але Аляксей не спасаваў. Годна прадставіў свой праект перад судзейскай калегіяй, трымаў сябе паважна, дакладна і якасна даваў адказы на пытанні журы. А пытанні былі не з простых — адказваць трэба было імгненна. Нават той факт, што Аляксею прыйшлося абараняць свой праект апошнім, яго ніколькі не засмуціў. Хутчэй за ўсё, надаў яму веры ў свае сілы, таму што перад намі былі і правальныя выступленні.

Нарэшце работа секцый закончана, з нецярпеннем чакаем падвядзення вынікаў канферэнцыі. І не дарма чакалі! За паспяховае выступленне на абласной канферэнцыі Аляксей быў узнагароджаны Ганаровай граматай Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама. Пасля абмеркавання вынікаў мой падапечны выказаў жаданне прыняць удзел у канферэнцыі ў наступным годзе, але ўжо ў секцыі “Робататэхніка, аўтаматыка і інтэлектуальныя сістэмы”. Пажадаем яму поспеху!

Б. ЛОНСКІ,

настаўнік фізікі СШ № 1.

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика