У Мінску да гандлёвага цэнтра выязджала шмат машын МНС, але пажару не было
27.03.2019 09:42
—
Разное
|
![]() Фота са старонкі Анатоля Шумчанкі ў Facebook. У Мінску да гандлёва-забаўляльнага комплексу "Цівалі" (вуліца Прытыцкага, 29) выязджала шмат машын МНС, але пажару не было. Здарэнне адбылося ўвечары ў аўторак. У сацыяльных сетках пачала з'яўляцца інфармацыя пра пажар у "Цівалі" і пра 7 аўтамабіляў ратавальнікаў, пра "хуткія", якія туды прыбылі. Сцвярджалася пра задымленне і работнікаў, якія выбеглі з будынка. Пазней МНС у Twitter сітуацыю. Ратавальнікам паведамілі пра задымленне ў фітнэс-цэнтры ў "Цівалі". Аднак гэтая інфармацыя не пацвердзілася, узгарання там не было. Адзначаецца, што "шмат машын МНС, якія прыбылі да месца, абумоўлена тым, што гэта аб'ект з масавым знаходжаннем людзей". Таму туды абавязкова высылаецца шмат тэхнікі ратавальнікаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота са старонкі Анатоля Шумчанкі ў Facebook. У Мінску да гандлёва-забаўляльнага комплексу "Цівалі" (вуліца Прытыцкага, 29) выязджала шмат машын МНС, але пажару не было.... |
|