В Ушачском районе восстанавливается популяция высокородного оленя
27.03.2019
—
Разное
|
Гэты здымак высакародных аленяў удалося зрабіць нядаўна Міхаілу Аляксандравічу Шуку на ўскрайку ляснога масіву ў нашым раёне. Як нам расказаў дырэктар Ушацкай арганізацыйнай структуры “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў Міхаіл Іванавіч Падворны, зараз на тэрыторыі Ушаччыны налічваецца каля 200 асобін гэтай жывёліны. Гэта як “карэнныя жыхары”, так і тыя, што былі завезены ў раён у канцы 2015-га з Літвы. Зрэшты, апошнія ўжо далі не адно патомства. Кожны зімовы сезон ушацкія паляўнічыя падкормліваюць аленяў, для гэтых мэт у розных месцах абсталяваны спецыяльныя пляцоўкі. Так, напрыклад, гэтай зімой алені з’елі каля трох тон зерня і паўтары тоны солі. Цяперашняя колькасць жывёлін ўжо блізкая да аптымальнай для нашага раёна, а за апошні паляўнічы сезон было здабыта два алені. Вольга КАМАРКОВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэты здымак высакародных аленяў удалося зрабіць нядаўна Міхаілу Аляксандравічу Шуку на ўскрайку ляснога масіву ў нашым раёне. Як нам расказаў дырэктар Ушацкай...
|
|