Працягваецца пошук "тэрарыста", які паведаміў пра бомбы ў Мінску
01.04.2019 11:49
—
Разное
|
![]() sk.gov.by У Мінску працягваецца пошук "тэрарыста". У нядзелю , закладзеныя на чыгуначным вакзале і ў двух гандлёвых цэнтрах — "Галілеа" і "Замку". Была праведзена эвакуацыя людзей, у тым ліку і з цэнтральнага аўтавакзала. Сапёры нічога падазронага там не знайшлі, і дзейнасць вакзалаў і гандлёвых цэнтраў была адноўлена. Прэс-служба Следчага камітэта , што каля 13-й гадзіны 31 сакавіка паведамленне прыйшло на электронную пошту кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі ў Магілёве. Яго супрацоўнікі адразу ж звярнуліся ў міліцыю. Па факце загадзя ілжывага паведамлення пра небяспеку распачалі крымінальную справу. Ідзе пошук зламысніка, якому пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі. Адзначаецца, што здарэнне ў нядзелю стала 12-м выпадкам ілжэмініравання ў 2019 годзе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
sk.gov.by У Мінску працягваецца пошук "тэрарыста". У нядзелю невядомы паведаміў пра выбуховыя прыстасаванні, закладзеныя на чыгуначным вакзале і ў двух гандлёвых... |
|