Гурт Akute выпусціў першы электронны альбом. Гэта космас
01.04.2019 15:42
—
Разное
|
Раман Пратасевіч / Еўрарадыё Вядомыя беларускія рокеры з Магілёва, Akute, пасля амаль трох гадоў цішыні зрабілі доўгачаканы рэліз. І адначасова самы радыкальны па сваім гучанні. Новы лонгплэй, які стаў пятым для гурта, завецца досыць лаканічна “V”. Першым намёкам на новую стылістыку стаў рэліз трэка “Кома”, у якім прысутнічалі нават элементы хіп-хопа. Цяпер поўная змена курса ўжо дакладна здарылася. Пачуць гітары на альбоме можна толькі ў моцнай апрацоўцы, тое ж тычыцца і вакала Стаса Мытніка — ён моцна апрацаваны. Прызвычаіцца да новага стылю Akute цяжка, бо ўключаючы кожны наступны трэк не разумееш, чаго чакаць. Але трэба толькі ўслухацца, як тая самая магія меланхалачнасці гурта даганяе і дае зразумець, што ўсё засталося на сваіх месцах. Так, няма рыфаў, няма драйву. Затое, цяпер гэта ўжо стоадсоткавы космас і поўнае пагружэнне ў яго. Тое, чаго варта было чакаць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раман Пратасевіч / Еўрарадыё Вядомыя беларускія рокеры з Магілёва, Akute, пасля амаль трох гадоў цішыні зрабілі доўгачаканы рэліз. І адначасова самы радыкальны па...
|
|