В Шумилинском районе провели субботник. 21.by

В Шумилинском районе провели субботник

01.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Вялікая веснавая ўборка
У апошнюю суботу сакавіка ў раёне адбыўся першы пасля зімы суботнік.


Работнікі арганізацый і прадпрыемстваў працавалі на ўласных тэрыторыях, наводзілі парадак на вуліцах населеных пунктаў, у парках і дварах. Плённа працавалі педагогі і школьнікі, прыбіраючы смецце на воінскіх могілках і мемарыялах.
Вялікі дэсант работнікаў гарадскіх арганізацый высадзіўся ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна, каб дапамагчы аграрыям навесці парадак на тэрыторыі ферм і мехдвароў. Дарэчы, самі вясковыя працаўнікі сустрэлі суботнік у прыпары, даводзячы да ладу трактары і плугі, культыватары і сеялкі, каб ужо на бягучым тыдні прыступіць да палявых работ, закладваючы аснову новага ўраджаю.
Як паведамілі ў аддзеле эканомікі райвыканкама, на суботніку зароблена больш за 11 тысяч рублёў, якія будуць выкарыстаны на добраўпарадкаванне нашых гарадоў і вёсак, рамонт помнікаў і воінскіх могілак, правядзенне масавых мерапрыемстваў.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Фота Алены КАРПУШЭНКІ.
Надрукавана ў №26 ад 02.04.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вялікая веснавая ўборка У апошнюю суботу сакавіка ў раёне адбыўся першы пасля зімы суботнік. Работнікі арганізацый і прадпрыемстваў працавалі на ўласных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика