На будоўлі "Газпрам цэнтра" ў Мінску загінуў мужчына. 21.by

На будоўлі "Газпрам цэнтра" ў Мінску загінуў мужчына

01.04.2019 21:14 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


БЕЛТА

На будоўлі ў Мінску 30 сакавіка загінуў мужчына. Праверкай інцыдэнта займаюцца следчыя, перадае БЕЛТА.

Трагедыя здарылася на будоўлі на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Філімонава. На гэтай пляцоўцы ідзе будаўніцтва "Газпрам цэнтра". 52-гадовы мужчына атрымаў смяротную траўму падчас будаўніча-мантажных работ, адзначаюць у Следчым камітэце.

Дакладную прычыну смерці павінна высветліць судова-медыцынская экспертыза. Цяпер высвятляюцца акалічнасці здарэння. 

У Мінскім гарадскім упраўленні МНС удакладняюць, што мужчыну дасталі з-пад завалаў. Калі супрацоўнікі МНС выратавалі яго, мужчына быў у прытомнасці.  Яго перадалі медыкам.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
БЕЛТА На будоўлі ў Мінску 30 сакавіка загінуў мужчына. Праверкай інцыдэнта займаюцца следчыя, перадае БЕЛТА. Трагедыя здарылася на будоўлі на скрыжаванні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика