Асіповічы: хроніка здарэнняў. 21.by

Асіповічы: хроніка здарэнняў

02.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

РАУС

25 сакавіка ад 2 навучэнцаў паступіла паведамленне аб тым, што на вул. Кастрычніцкай ім пагражаў пнеўматычным пісталетам і фізічнай расправай 37-гадовы мясцовы жыхар. 27 чысла асіпаўчанка паведаміла аб пашкоджанні невядомым шкла і лакафарбавага пакрыцця яе аўтамабіля, што знаходзіўся на вул. Крыловіча. Мінчанін патэлефанаваў аб знікненні ў аг. Свіслач з гандлёвага аўтамата грошай, цукерак і цацак. На мінулым тыдні на тэрыторыі машдвароў ААТ “Авангард-Ніва” і “Каменічы” выяўлена адпаведна 12850 і 2150 кг лому чорных металаў, не апрыходаваных па бухгалтарскім уліку прадпрыемстваў; у работніка “Авангарда-Нівы” дома знойдзена 30 л афарбаванага дызпаліва; работніца “Жорнаўкі-Агра” выкрала з МТФ 90 кг цялячага корму; 2 работнікі філіяла “Белшына-агра” скралі ў аг. Ліпень адпаведна 45 л саляркі і 27 кг камбікорму.

РАСК

Узбуджана крымінальная справа ў дачыненні да службовай асобы сельгаспрадпрыемства, якая ў жніўні-снежні мінулага года дала распараджэнне аб унясенні загадзя лжывых звестак у справаздачы аб нарыхтоўцы корму, фіктыўна павялічыўшы  аб’ём сенажу і сіласу адпаведна на 1000 і 225 т на агульную суму 24750 руб., тым самым сказіла статдадзеныя.

Непаўнагадовая дзяўчына ў лістападзе ў доме знаёмай у аг. Вяззе скрала рэчы коштам звыш 294 руб.

724,83 г марыхуаны захоўваў у лютым у сваім доме раней судзімы жыхар в. Мязовічы.

У асіпаўчаніна ноччу  24 сакавіка праз выкарыстанне інтэрнэту з карт-рахунку выкрадзена 55 руб.

Пракуратурай раёна ўзбуджаны крымінальныя справы ў дачынені да жыхароў Градзянкі і Краснага, якія сістэматычна збівалі сужыцеляк, і жыхаркі Ясеня, што збіла 12-гадовую дачку.

У перыяд з 18 кастрычніка па 30 сакавіка з хлява ў аг. Дараганава шляхам адціскання ўваходных дзвярэй выкрадзена 4 веласіпеды і металічная каляска агульным коштам 600 руб.

ДАI

Увага! Па 5 красавіка праходзіць рэспубліканская прафакцыя па папярэджанні ДТЗ з  удзелам непаўналетніх «Будзь прыкладам свайму дзіцяці!».

Дэпартамент аховы

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута па 9 асоб, што з’яўляліся ў нецвярозым выглядзе ў грамадскіх месцах ці парушылі ПДР, па 1— учынілі дробнае хуліганства ці парушылі антыалкагольнае заканадаўства, 4 і 2 — здзейснілі дробны крадзеж ці іншыя правапарушэнні.

РАНС

25 чысла на вул. Iнтэрнацыянальнай гарэла гаспадарчая пабудова;  27-га пры пажары хлява ў в. Майсеевічы загінула  400 куранят хатняй індычкі.

Праводзіцца праверка па факце ўзгарання 28 сакавіка на вул. Сташкевіча аўтамабіля “Iвека”.

IАЖіРС

Складзена 10 адміністрацыйных пратаколаў па фактах парушэння правілаў лесакарыстання, 2 — рыбалоўства.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
РАУС 25 сакавіка ад 2 навучэнцаў паступіла паведамленне аб тым, што на вул. Кастрычніцкай ім пагражаў пнеўматычным пісталетам і фізічнай расправай 37-гадовы мясцовы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика