У Смаргоні праходзіць трэнінг па кліматычнай адаптацыі. 21.by

У Смаргоні праходзіць трэнінг па кліматычнай адаптацыі

02.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На два дні (2 і 3 красавіка) Смаргонь стала месцам для правядзення трэнінгу па кліматычнай адаптацыі беларускіх гарадоў, якія з’яўляюцца падпісантамі “Пагаднення мэраў  па клімаце і энергіі”. У мерапрыемстве ўдзельнічаюць прадстаўнікі мясцовай улады, прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў нашага горада, а таксама зацікаўленыя асобы з іншых гарадоў, якія падпісалі ўзгаданае вышэй пагадненне.

Трэба адзначыць, што ў 2017 годзе Смаргонь разам з іншымі беларускімі гарадамі далучылася  да ініцыятывы Еўрапейскага саюза “Пагадненне мэраў па клімаце і энергіі” і ў рамках Парыжскага пагаднення  аб змяненні клімату  ўзяла на сябе абавязкі па змяншэнні выкідаў у атмасферу вуглякіслага газу і распрацоўцы  плана дзеянняў  па ўстойлівым энергетычным развіцці і клімаце.

IMG_0479.jpg

Заняткі праводзіць эксперт па адаптацыі і змяненні клімату Андрэй ПІЛІПЧУК


IMG_0497.jpg

Нацыянальны эксперт у Беларусі Іван ШЧАДРАНОК распавядае аб праграме трэнінгу


IMG_0487.jpg

Удзельнікі экалагічнага мерапрыемства


Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На два дні (2 і 3 красавіка) Смаргонь стала месцам для правядзення трэнінгу па кліматычнай адаптацыі беларускіх гарадоў, якія з’яўляюцца падпісантамі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика