П'яны таксіст у Наваполацку ўрэзаўся ў аўто на "сустрэчцы" і ўцёк з месца ДТЗ. 21.by

П'яны таксіст у Наваполацку ўрэзаўся ў аўто на "сустрэчцы" і ўцёк з месца ДТЗ

02.04.2019 19:56 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


БЕЛТА

2 красавіка ў 7.40 раніцы ў Наваполацку каля дома №45 па вуліцы Моладзевай адбылася аварыя, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама. 

Таксі выехала на сустрэчную паласу і ўрэзалася ў іншую машыну. Пасля гэтага таксоўка з'ехала, а кіроўца пацярпелага аўто затэлефанаваў у міліцыю: ён паспеў запомніць марку аўтамабіля і яго дзяржнумар. Інспектары ДАІ затрымалі парушальніка ўжо праз 20 хвілін.

Мужчыну двойчы праверылі на алкаголь з дапамогай алкатэстэра. Першы раз прыбор паказаў 0,9 праміле, другі — 1,5. Сам кіроўца заявіў, што за дзень да аварыі выпіў толькі 150 грамаў віна. 

Свае ўцёкі з месца ДТЗ мужчына патлумачыў тым, што спяшаўся на выклік, дзе яго чакалі жанчына з дзіцем. Праўда, даехаць да месца выкліку ён не змог, бо яго затрымала міліцыя.

На таксоўца склалі тры адміністрацыйныя пратаколы: за язду ў п'яным выглядзе, стварэнне аварыйнай сітуацыі і пакіданне месца ДТЗ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
БЕЛТА 2 красавіка ў 7.40 раніцы ў Наваполацку каля дома №45 па вуліцы Моладзевай адбылася аварыя, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.  Таксі выехала на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика