Ратавальнікі дапамаглі мінчанцы, якая палезла здымаць ката (фота)
03.04.2019 11:18
—
Разное
|
![]() minsk.mchs.gov.by 2 красавіка ў 13:16 ратавальнікам затэлефанавала мінчанка і папрасіла дапамагчы яе дачцэ, Прыбыўшы да аднаго з дамоў на праспекце Ракасоўскага, ратавальнікі высветлілі, што 23-гадовая дзяўчына хацела выратаваць ката. Яна саскочыла з акна трэцяга паверха на брылёк пад'езда на ўзроўні другога паверха. Але пры скачку дзяўчына атрымала траўмы. Ратавальнікі паклалі дзяўчыну ў насілкі і па трохкаленнай лесвіцы знялі з брылька пад'езда. Потым яе перадалі медыкам з брыгады хуткай дапамогі. Дзяўчыну шпіталізавалі з папярэднім дыягназам "лёгкая чэрапна-мазгавая траўма і удар крыжавога паяснічнага аддзела". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
minsk.mchs.gov.by 2 красавіка ў 13:16 ратавальнікам затэлефанавала мінчанка і папрасіла дапамагчы яе дачцэ, паведамляе прэс-служба МНС. Прыбыўшы да аднаго з дамоў на...
|
|