Ветэрана павіншавалі з юбілеем. 21.by

Ветэрана павіншавалі з юбілеем

03.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

У гэтым годзе наша краіна адзначае 75-годдзе з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

IMG_5614

Адзін з удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны – ветэран Эдуард Сяргеевіч Кажамячанка — на днях адзначыў і асабісты юбілей.
95 год – такую падзею даводзіцца адзначаць далёка не кожнаму. І на жыццёвым шляху Эдуарду Сяргеевічу шмат чаго давялося перажыць. Асобная старонка біяграфіі — ваеннае ліхалецце, калі ваяваў у спецатрадзе “Баявы”. За баявыя заслугі ён мае немала ўзнагарод – ордэн Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, шматлікія медалі.
А потым былі цяжкія пасляваенныя гады… Значная частка працоўнай біяграфіі Эдуарда Сяргеевіча звязана з райсельгастэхнікай – ёй аддаў больш за тры дзесяцігоддзі.
У дзень юбілею імянінніка прыехала павіншаваць цэлая дэлегацыя. Старшыня раённага савета ветэранаў М. Я. Дабранаў уручыў юбіляру разам з кветкамі прывітальны адрас ад раённага кіраўніцтва, пажадаў усяго самага найлепшага, а галоўнае – моцнага здароўя.
Традыцыйна з падарункамі да ветэрана прыйшлі дырэктар ААТ “Верхнядзвінскі райаграсервіс” С. М. Скавародка і яго намеснік па ідэалагічнай рабоце Н. Р. Галавач.
Віншуючы юбіляра, яны нагадалі заслугі ветэрана, а таксама імклівую хаду часу – здаецца, зусім нядаўна, ён прымаў віншаванні з 90-годдзем.
Да добрых пажаданняў далучыліся старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Юлія Парфёнава і в.а. першага сакратара РА БРСМ Алена Шыпіла.
Эдуард Сяргеевіч прызнаўся, што яму вельмі прыемна за выказаную да яго павагу.
Старому чалавеку галоўнае – не заставацца аднаму. Ветэран хоць яшчэ і даволі бадзёры, аднак, зразумела, без дапамогі яму ўжо не абыйсціся. Даглядае яго сын Сяргей. На дзень нараджэння да бацькі прыехала і дачка Вольга з Мінска.
Пажаданняў Эдуарду Сярге-евічу ад гасцей прагучала шмат, яны паабяцалі абявязкова прыйсці да яго на 100-гадовы юбілей, а з юбіляра ўзялі слова сустрэць іх праз пяць гадоў у добрым здароўі.
Анна ЗІМАЦКАЯ.
Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> У гэтым годзе наша краіна адзначае 75-годдзе з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Адзін з удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны – ветэран...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика