На "Нафтане" мантажнік сарваўся з 30-метровай вышыні
03.04.2019 12:57
—
Разное
|
БЕЛТА У Наваполацку пры мантажных работах загінуў 23-гадовы хлопец, Трагедыя здарылася 2 красавіка ў 15:15. Хлопец зваліўся з вышыні прыкладна 30 метраў. Ад атрыманых траўмаў ён памёр яшчэ да прыезду хуткай дапамогі. На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група Наваполацкага ГАУС. Матэрыялы праверкі перададзеныя ў Следчы камітэт. За апошнія гады на "Нафтане" было некалькі выпадкаў падзення з вышыні, У лютым 2015 года на адным з аб'ектаў, якія будуюцца, загінуў будаўнік з Брэста. Па факце гэтай трагедыі расследаванне праводзілася тройчы. Кіраўніцтва будтрэста адмаўлялася прызнаваць, што 25-гадовы электрагазазваршчык Максім Кавалеўскі загінуў не па сваёй віне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
БЕЛТА У Наваполацку пры мантажных работах загінуў 23-гадовы хлопец, паведамляе міліцыя Віцебскай вобласці. Трагедыя здарылася 2 красавіка ў 15:15. Хлопец зваліўся з...
|
|